10 кастрычніка ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Верай Чурэйна. Юныя ўдзельнікі сустрэчы ўважліва разглядалі работы майстра і з вялікай ахвотай ўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу саламянага пялёстка.
