30 верасня ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 адбылося свята «Багач». Свята восеньскага ўраджаю акунула ўдзельнікаў у атмасферу народных традыцый і звычаяў, падарыла сустрэчу з традыцыйнай культурай беларусаў. Гульні, забавы і смачныя ласункі на свяце былі да спадобы як дзецям, так і дарослым.
