26 лютага ў сектары культурна-масавай і асветнай работы аг.Лелюкі прайшло свята гурткоўцаў “Бабуліна казка”. У свяце ўдзельнічалі дзіцячыя гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела раместваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі центр культуры і вольнага часу”.
Дзеці бліжэй пазнаёміліся з традыцыйным народным рамяством саломапляцення. Юныя ўдзельнікі весела спявалі песні, адгадвалі загадкі, ўспаміналі народныя прымаўкі. На свята завітаў Несцерка з торбай народных гульняў. Для дзяцей прайшоў майстар-клас “Саламяны анёлак”. На прыканцы свята дзеці пачаставаліся ў бабулі Аўдолі гарбатай з прысмакамі.
