Сенажаць з’яўляецца важным этапам жыцця вёскі. “Каса любіць брусок і сала кусок”, – кажа беларуская народная прыказка. У Год добраўпарадкавання, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 14 чэрвеня 2025 года ў 15:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
У праграме:
- раённы конкурс па ручному сенакашэнню“Касец – 2025”;
- дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
- канцэрт народнага ансамбля музыкі і песні “Чабарок” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
- канцэрт народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п. Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
- канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
— дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”.
Падорыць гледачам яркія ўражанні і добры настрой “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” ДУ “Бярозаўскі гарадкі дом культуры”.
Праграму свята завершыць агульны карагод удзельнікаў і гасцей “Танцы і песні на лузе”.
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”, падворак “Сялянскія прысмакі”, майстар-клас па вырабу лялькі “Пакосніца”, гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” – элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.
Аргкамітэт

