Масленіца – вясёлае, гарэзнае і любімае для многіх свята развітання з зімой. 1 сакавіка на вясёлыя масленічныя гулянні жыхароў аграгарадка Ліпнішкі і вескі Бакшты запрасілі аддзелы культурна-масавай і асветніцкай работы.
Вясёлыя масленічныя дзейства, незабыўныя прадстаўленні, цікавыя сустрэчы з яркімі персанажамі падарылі гледачам работнкі клубных устаноў. На свяце адбыліся: пачастункі блінамі, вясёлыя масленічныя гульні і забавы, карагоды, святочныя канцэрты.
