Паважаныя сябры, запрашаем вас 18 красавіка 2021 года у аграгарадок Дайліды на свята “Повязь часоў”, якое адбудзецца у 12.00 гадзін на пляцоўцы ля установы культуры.
На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душой народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.
У праграме:
— дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
— канцэртныя выступленні: ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;
— творчага калектыва аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
— сюжэтна-гульнёвая праграма “Вясновыя забавы”, сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.
Падчас свята, адбудзецца прэзентацыя новага сувеніра — сімвала Геранёнскай гасцінннасці.
На працягу свята народнай творчасці працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка — продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка” ; майстар — клас па танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”, а таксама папкорн і анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.
