18 красавіка 2021 года у аграгарадку Дайліды, на пляцоўцы ля ўстановы культуры, адбылося свята народнай творчасці «Повязь часоў». Урачыста і пранікнёна распачалося свята музычнай кампазіцыяй “Сёння ў нашай хаце свята”. Госці свята змаглі дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам. На свяце можна было ўбачыць дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі, паўдзельнічаць ў майстар-класах па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве. Канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны і творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі садзейнічалі добраму настрою гледачоў. Спадабалася і сюжэтна-гульнёвая праграма «Вясновыя забавы» сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына. Падчас свята адбылася прэзентацыя новага сувеніра — сімвала Геранёнскай гасціннасці. На працягу свята працавалі: выстаўка народнай творчасці, выстаўка — продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка» ; майстар — клас па танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму», а таксама анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.