Вясёлае і гарэзнае свята для дзяцей «У краіне Імянініі» прайшло ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу». Для дзяцей былі арганізаваны цікавыя сустрэчы з казачнымі героямі, вясёлыя конкурсы і забавы, святочныя карагоды.
