16 кастрычніка ў в.Роўбавічы аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены сумесна з сектарам рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка правялі свята вескі “Квітней мой край”. На свяце адбыўся канцэрт ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” “Спявай душа”, былі прадстаўлены выставы “Дываны з бабулінага куфэрка”, “Спадчына маіх бацькоў”, былі праведзены майстар-клас па этна-танцах “Танцуем па-даўнейшаму”, майстар-клас па выцінанцы “Папяровыя ўзоры”. Людзі, прысутнічаючыя на свяце, былі задаволеныя і шчаслівыя . Яны з задавальненнем слухалі прыгожыя песні і танцавалі. З цiкавасццю дзецi i дарослыя наведалi выставу i набылi сувенiры, зробленыя рукамi майстроў сектара раместваў. Работнікі культуры пачулi цеплыя словы ўдзячнасцi i добря пажаданнi ад жыхароў вескi Роўбавiчы.
