Вялікдзень – вялікае гадавое веснавое свята, радаснае і ўрачыстае. Ім некалі адкрываўся новы каляндарны год.
Дзяржаўнай установай культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” паспяхова адраджаюцца і развіваюцца вялікодныя традыцыі. Аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” да свята Вялікдзень праведзены: пазнавальная праграма “Іўеўскія традыцыі ды свята Вялікадня”, майстар-клас “Вярба-вербачка”, выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вялікодны настрой” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”); адкрыццё выстаўкі “Велікодная вярба”, майстар-клас па вырабе велікодных вербачак “Вербная нядзеля” (сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны); адкрыццё выстаўкі-падарунку “Прыгажуня-вербачка”, выстаўка-кірмаш “Велікодны вернісаж”, гульня-прадстаўленне “Будзь вялікі, як вярба” (сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды); адкрыццё выстаўкі “Вярба-вербачка”, гульнёва-пазнавальная праграма “Велікодныя забавы” (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі); пасяджэнне клуба маладых людзей з інваліднасцю “Кантакт” – пазнавальная праграма “Традыцыі Іўеўшчыны да свята Вялікадня” (Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу); майстар-клас “Велікодныя ўпрыгожванні”, абрад “Валачобнікі валачыліся” (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы); абрад “Валачобнікі” (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1).
З 21 сакавіка па 5 мая ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці праходзіць абласная выстаўка-конкурс гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вялікодны падарунак” у рамках рэгіянальнага фестывалю-кірмашу рамесных вырабаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. На абласной выстаўцы таксама экспануюцца вырабы ўдзельнікаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны.
