2 лістапада ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны адбылася тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя «Ад печы да стала». Падчас мерапрыемства прайшоу майстар-клас па ткацтву «Чароўны чаўначок», дзе дзецi змаглi самы паспрабаваць ткаць на кроснах. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства больш даведаліся пра спадчыну, якая засталася ад бабуль i дзядуль. Шмат стагоддзяў чалавецтва перадае назапашаныя веды i ўменнi наступным пакаленням. Маладое пакаленне становіцца носьбітам народнай культуры і традыцый.
