8 кастрычніка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрытае пасяджэнне клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца”. Праведзена тэматычная этна-праграма “Беларускі ручнік”.
Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення ручніка, з абрадамі і святамі, у якіх ручнік іграе ключавую ролю, даведаліся пра асаблівасці традыцыйнай беларускай вышыўкі. А таксама пад час прагляду выставы палюбаваліся прыгажосцю вышытых ручнікоў, створаных рукамі народных майстрыц раёна. Павучыліся майстэрству стварэння міні-сувеніра “Беларускі ручнік”.
