26 сакавіка ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны прайшла тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя «Сакрэты беларускага рамяства». З задавальненнем
дзецi слухалi цiкавую інфармацыю пра жыцце нашых продкаў, пра тэхнiку ткацтва, вышыўку, выцiнанку i шмат цiкавага пра тэхнiку саломапляцення. У рамках гэтай сустрэчы прайшоў займальны майстар-клас па саломапляценню.
