13 лютага ў аг. Геранёны аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнай экспазіцыі «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва».
Супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры не толькі стараюцца зберагаць традыцыі нашых продкаў, але і ствараюць новыя арыгінальныя саламяныя вырабы, якія падабаюцца як старэйшаму, так і малодшаму пакаленню.
Для юных наведвальнікаў музейнай экспазіцыі прайшоў майстар-клас па вырабу кветак з прыроднага матэрыялу.
