1 лістапада ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» завіталі выхаванцы дзіцячага лагера «Касмічны патруль», вучні пачатковых класаў Гімназіі №1 г.Іўе. Ва ўстанове для іх была праведзена тэматычная этна-праграма «Скарбы Іўеўскага краю».
Падчас мерапрыемства дзеці паглыбілі веды аб традыцыйнай культуры роднага краю, пагулялі ў народныя гульні, паўдзельнічалі ў майстар-класах па традыцыйных рамёствах.
