У сектары раместваў i традыцыйнай культуры аг.Геранены прайшла тэматычная этна-праграма «Традыцыi i звычаi роднага краю».
На працягу многiх стагоддзяў з пакалення ў пакаленне перадавалiся народныя традыцыi i звычаi, прымеркаваныя да каляндарнага года. Сярод народных звычаяў есць традыцыя упрыгожваць на Вербную нядзелю галiнкi вярбы ядлаўцом, барвiнкам. З вялiкiм задавальненнем дзецi прымалi ўдзел у майстар-класе па вырабу вербачкi, слухалi гiсторыю яе стварэння, наведалi музейны пакой.
