13 кастрычніка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылася тэматычная этнапраграма «Ручнік праз гады і стагоддзі». Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення ручніка, жыццём і традыцыямі беларускіх сем’яў, з абрадамі і святамі, у якіх ручнік іграў ключавую ролю. А таксама палюбаваліся прыгажосцю вышытых ручнікоў, створаных рукамі майстрыц народнай творчасці Іўеўшчыны.