13 кастрычніка ў аг. Геранёны супрацоўнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва» з наведваннем музейнай экспазіцыі.
Юныя наведвальнікі мерапрыемства папоўнілі свае веды аб гісторыі, багатых традыцыях культурнай спадчыны свайго народа, зацікавіліся традыцыйнымі рамёствамі саломапляцення і ткацтва. Падчас гэтай сустрэчы праходзіў майстар-клас па вырабу лялькі з саломкі.
