21 лістапада аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі вучні Іўеўскай сярэдняй школы. Падчас тэматычнай этнапраграмы «Скарбы Іўеўскага краю» пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Іўеўшчаны, наведвалі выстаўку лялек-мотанак, паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу абярэгавай лялькі і саламянага пярсцёнка
