23 лістапада ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» на тэматычную этнапраграму «Скарбы Іўеўскага краю» завіталі вучні 1″Б» класа Іўеўскай пачатковай школы разам з бацькамі.
Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй традыцыйных рамёстваў Іўеўшчыны, з цікавасцю прымалі ўдзел у майстар-класах па традыцыйных рамёствах, гульнях і забавах.
