У аг.Лаздуны1 упершыню прайшоў гастрафэст “Бульбачка Смятанаўна запрашае”. Гасцей парадавалі мастацкія выстаўкі восеньскай гародніны, зацікавілі і ўсхалявалі конкурсы.
Так, у конкурсе “Бульбяны шэдэўр”, дванаццать каманд ўстаноў адукацыі раёна спаборнічалі на самы крэатыўны выраб з бульбы, перамагла Бакштаўская СШ ім. М. Н. Чэрнік.
У конкурсе “Бульбяны волат”, дзе пераможцу вызначалі па самай вялікай вазе выгадаванага на прысядзібным участку клубня бульбы, лепшым стаў Дзмітрый Буйніцкі, вага яго караняплода склала 1063 грамы.
У выставе-конкурсе тэматычных інсталяцый “Ураджай праз край”, які праводзіўся сярод сацыяльных работнікаў раёна, другое месца заняла Вольга Шчарбачэвіч, а першае месца – Галіна Буйніцкая.
У кулінарным конкурсе “Бульба – наша смаката”, дзе ў тым ліку прайшло спаборніцтва на самы вялікі прыгатаваны дранік. 4 месца – каманда ТЦСАН Іўеўскага раёна, 3 месца – каманда філіяла аг. Трабы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, 2 месца – каманда СУП “Лаздуны-Агра”, 1 месца ўдастоілася каманда жыхароў. аг. Лаздуны 1.
Памятнымі падарункамі Іўеўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” былі заахвочаны Аляксандра Дулько і Вераніка Агроднік за актыўны ўклад у грамадскае жыццё раёна.
Усе прысутныя засталіся вельмі задаволены смачнымі бульбянымі пачастунамі ад лепшых гаспадынь, а таксама тэматычнай пляцоўкай “Бульбяная кавярня”, дзе прапаноўваліся бульбяныя стравы ад носьбітаў элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы”.
Узнялі настрой захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна і філіяла аг.Лаздуны1 ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, вяселыя гульні, цікавыя майстар-класы.
Наведвальнікі свята змаглі весела і смачна правесці выхадны дзень, пагутарыць з роднымі і сябрамі. Цікавае і непаўторнае свята бульбы пакінула аб сабе выдатныя ўражанні.

