Творчасць – адна з самых вядомых форм стваральнай працы.
Году міра і стварэння, прысвечаны абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбыўся ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу 18 сакавіка 2023 года.
Адкрылі фестываль старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько і начальнік ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Віктараўна Клімовіч. Святочны фестывальны настрой стварылі народны вакальны ансамбль “Вакаліз” (мастацкі кіраўнік – Інна Шукава), дзіцячы танцавальны калектыў ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў” (мастацкі кіраўнік – Марына Шыдлоўская) з музычна-танцавальнай кампазіцыяй “Слуцкія ткачыхі”.
Вядучыя фестывальнай праграмы Вольга Аўдзевіч і Сяргей Марцінкевіч віталі дванадцаць ветэранскіх хароў і ансамбляў з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Сярод удзельнікаў аргкамітэта, журы і гасцей фестывалю прысутнічалі загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Ірына Юр’еўна Жук-Куніцкая, дырэктар ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Кацярына Васільеўна Хільмончык, старшыня камісіі па культурна-масавай рабоце і сувязям са сродкамі масавай інфармацыі Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Людміла Іосіфаўна Лебедзь, старшыня Іўеўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Анатолій Паўлавіч Букліс, сакратар Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Любоў Мікалаеўна Міхноўская, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Іван Станіслававіч Жыдзель, загадчык аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Анастасія Юр’еўна Пекар, вядучы метадыст па вакальна-харавым жанры Гродзенскага АМЦНТ Ала Антонаўна Верабей.
У выканні ветэранскіх калектываў гучалі народныя песні, аўтарскія творы і песні вядомых кампазітараў. Фінальная песня “Мы-беларусы!” у выкананні салістаў Іўеўскага цэнтра культуры аб’яднала творчую і таленавітую фестывальную аўдыторыю.
У час правядзення мерапрыемства ў файе ўстановы культуры працавала выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці і майстар-клас па саломапляценню ад Веры Пайлаўны Чурэйна з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
