24 лютага ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі прайшло адкрыцце выставы “У краіне творчасці” – выставы вырабаў удзельнікаў дзіцячага гуртка дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва “Купалінка” аддзела раместваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Удзельніца гуртка Дзіяна Кажура паказала майстар-клас. Кіраўнік гуртка, майстар па саломапляценню, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Вера Чурэйна правяла майстар-класс па вырабу лялькі-абярэга Спаручніцы.
