6 сакавіка ў г.Гродна адбылося свята рамёстваў “Казюкі-2021”. У свяце разам з іншымі выдатнымі майстрамі прынялі ўдзел і лепшыя рамеснікі Іўеўшчыны. Аддзел раместваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі центр культуры і вольнага часу” прадставіў багатую выстаўку рамесных вырабаў і сувеніраў.