У рамках Года малой радзімы клубнымі ўстановамі Іўеўскага раёна для людзей пажылога ўзросту праводзіцца шмат цікавых творчых мерапрыемстваў. Немала добрых мерапрыемстваў для пажылых праведзена і ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы. У аграгарадку стала традыцыяй запрашэнне вясковых музыкаў на мерапрыемствы для пажылых людзей. Цудоўная музыка ў іх выкананні вабіць вяскоўцаў і хутка напаўняе залы ўстановы зацікаўленымі людзьмі.
Днямі ва ўстанове ў рамках культурна-творчага праекта “Людзі пажылыя – сэрцам маладыя” з удзелам музыкаў адбыўся вечар адпачынку “Запрашаем на вечарынку”. Вечар, напоўнены добрымі пачуццямі, прыўзнятым настроем, прайшоў весела і прыгожа. Пажылыя людзі і іншыя наведвальнікі, як заўседы, засталіся вельмі ўдзячны арганізатарам мерапрыемства і выдатным вясковым музыкам.