15 лістапада, напярэдадні Дня беларускай лялькі, ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася выстаўка лялек-мотанак «У коле жаночай долі» майстроў народнай творчасці Іўеўшчыны. ✨
Наведвальнікі не толькі змаглі дакрануцца да прыгажосці, створанай рукамі таленавітых майстроў, але і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу лялькі «Дарожніца».
Запрашаем наведаць выставу з 15 па 28 лістапада.