9 жніўня у ДУК “Іўеўскі центр культуры і вольнага часу” адкрылася выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці Іўеўшчыны “Лялька ў карагодзе жыцця”.
Усе жадаючыя змаглі падзівіцца на непаўторную прыгажосць лялек і майстэрства аўтараў выстаўкі: Марыі Пякшы, Наталіі Дунай, Алесі Андрыянавай і Аміні Мусінай. З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па стварэнню люлькі-абярэга на выкананне жаданняў.
