2 кастрычніка ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстаўк анароднай творчасці «З родных вытокаў». На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя экспанаты Іўеўскага краю, сабраныя ў ходзе экспедыцый работнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Усе жадаючыя могуць дакрануцца да гісторыі жыцця, адчуць дыханне глыбокай даўніны і, канешне ж, спазнаць старажытныя рамёствы.
Выстаўка працуе з 2 па 13 кастрычніка.