Дзiцячаму гуртку «Беларуская лялька» аддзела культурна-масавай i асветнiцкай работы аг.Лiпнiшкi – 10 год!
У сваей дзейнасці кiраунiк гуртка Пякша Марыя Францаўна i яе маленькiя майстрыцы-чараўнiцы займаюцца вырабам традыцыйнай, сучаснай i аўтарскай лялькi. Лiпнiшкаўскiя лялькi прымаюць актыўны ўдзел у выстаўках на мерапрыемствах рознага ўзроўню. У жнiўнi бягучага года аўтарскiя лялькi Марыi Пякшы ў нацыянальных строях дэманстравалicя на раеннай выстаўцы «Лялька ў карагодзе жыцця» ў г.Iўе.
Запрашаем у клубную ўстанову аг.Лiпнiшкi, каб пазнаемiцца з вырабамi ўдзельнiкаў гуртка «Беларуская лялька» i работай яго кiраўнiка Пякшы М.Ф., каб атрымаць эстэтычнае задавальненне ад прыгажосцi cтворанай мясцовымi талентамi.

