У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па фарміраванні культуры сямейнага дасуга “Сям’я – аснова патрыятычнага выхавання асобы” праведзены сямейны вечар “З любоўю да Радзімы”. У праграме мерапрыемства адбыліся: цікавыя віктарыны і конкурсы “Старонкі мінулага і сучаснага”, “ Крылатая паштоўка”, “Перакладчыкі”; народныя гульні; гучалі прыгожыя песні аб Радзіме; працавала выстава рыцэптаў нацыянальных страў “Традыцыйныя стравы беларусаў”. Напрыканцы вечара арганізатары запрасілі ўдзельнікаў мерапрыемства пачаставацца беларускімі дранікамі.