23 жніўня ў сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены адбылася творчая майстэрня «Залатыя ўзоры». У рамках мерапрыемства праведзены майстар-клас народнага ўмельца, кіраўніка гуртка сектара рамёстваў Вольгі Грынюк і выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.