Адчуваеце пах свежаскошанай травы і духмянага лета? Запрашаем усіх на каларытнае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы«, дзе разгорнецца сапраўдны чэмпіянат па ручным сенакашэнні!
📅 Калі: 20 чэрвеня 2026 года а 15:00
📍 Дзе: аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён), парк РАПТ
💥 Што ў праграме?
🎭 «Візітная картка» — прэзентацыя каманд і самае арыгінальнае афармленне касы.
👗 «Дэфіле пакосніцы» — паказ чароўных традыцыйных касцюмаў з арнаментамі-абярэгамі.
💪 «Касі каса, пакуль раса» — гарачае спаборніцтва на хуткасць і якасць сярод мужчын і жанчын.
🧺 «Абед на траве» — пачастунак традыцыйнай сенакоснай кухняй і халодным квасам.
🧸 Выставы — унікальныя самаробныя лялькі-абярэгі і фігуры з сена!
🥔 Майстар-клас ад носьбіта нематэрыяльна-культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і іншыя) — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці» Алены Нехведовіч!
🏆 Жадаеце прыняць удзел?
Збірайце каманду ад свайго сельвыканкама ці прадпрыемства (1 касец + група падтрымкі), бярыце сваю касу і змагайцеся за каштоўныя прызы і тытул «Касец — 2026»!
📌 Заяўкі прымаюцца да 15.06.2026 уключна.
🏢 Адрас: г. Іўе, вул. 1 Мая, д. 2 (ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»).
📞 Тэлефон для даведак: 801595 68004.
Прыязджайце ўдзельнічаць, балець за сваіх і адпачываць усёй сям’ёй 💚🌾