Запрашаем усіх акунуцца ў сапраўдную магію Купалля, успомніць нашы
традыцыі і проста выдатна правесці час!
📅 Калі: 4 ліпеня 2026 года
⏰ Час: 20:00
📍 Дзе: вёска Мікалаева (Лелюкінскі сельсавет)
Што вас чакае ў праграме? 👇
🎭 Займальнае тэатралізаванае прадстаўленне;
🎶 Канцэртна-гульнёвая праграма ад калектываў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры
і вольнага часу”;
🔥 Традыцыйныя купальскія забавы і таямнічыя варожбы;
🎨 Фестываль фарбаў «БелХоли» (г. Віцебск) — дададзім яркіх колераў у
гэты вечар!
🫧 Незабыўнае пенна-лазернае шоу ад нашых гасцей з горада Масты;
💥 Захапляльнае фаер-шоу і магічнае неонавае шоу, якія зробяць гэтую ноч
па-сапраўднаму гарачай і светлай!
А таксама на свяце будуць працаваць:
🌸 Выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў і лекавых раслін;
🎁 Бязпройгрышная латарэя (ніхто не сыдзе без падарунка!);
🎡 Вясёлыя атракцыёны;
🍿 Гандлёвыя палаткі з попкорнам і салодкай ватай;
💃 Запальная танцавальная пляцоўка.
Спяшайцеся наталіцца магіяй свята, адпачыць душой і, вядома ж, адшукаць
сваю папараць-кветку! 🌺✨
Чакаем кожнага! ❤️