Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. У цёплай і дружалюбнай абстаноўцы прайшла сустрэча вучняў Геранёнскай СШ з носьбітам элемента НКС “Мастацкія практыкі саломапляцення” Іўеўскага раёна Юзэфы Старасцінай на адкрыцці выстаўкі — продаж творчых работ “Саламяны цуд”.
Як добра, калі традыцыі жывуць, яднаюць пакаленні і адкрываюць багаты ўнутраны свет беларускага народа. У рамках гэтай сустрэчы прайшоў цiкавы майстар-клас па саломапляценню “Буслік”.
