Другі дзень тыдня традыцыйнай культуры прайшоў у філіяле аг. Геранёны, дзе аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” была праведзена сустрэча з вучнямі Геранёнскай СШ. Падчас гэтай сустрэчы адбыўся практычны занятак ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь па саломапляценню Юзэфы Эдвардаўны Старасцінай. Удзел у такім значымым тыдні традыцыйнай культуры стаў для ўсіх магчымасцю ўнесці свой уклад у зберажэнне культурных традыцый і знаёмства маладога пакалення з традыцыйным відам рамяства, як саломапляценне.
