24 мая ў аг. Дайліды адбылося адкрыццё Тыдня традыцыйнай культуры, дзе прайшло свята народнай творчасці “Повязь часоў”. Свята, напоўненае духам творчасці і натхнення, сабрала аматараў народнай творчасці з усяго раёна. Гасцей сустракалі майстры, якія з любоўю і стараннем ўвасаблялі ў жыцці багатую культурную спадчыну беларускага народа.
