Міжраённы семінар-практыкум па саломапляценні
25.02.2026г. у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся міжраённы семінар-практыкум па саломапляценні «Мастацкія практыкі саломапляцення на Іўеўшчыне. З вопыту работы грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтру па стажыроўцы майстроў саломапляцення» з удзелам Карэліцкага, Воранаўскага і Навагрудскага раёнаў.
На семінары прысутнічала вядучы метадыст па арганізацыі выставак, конкурсаў, фестываляў ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Барысевіч Яніна Анатольеўна.
З прывітальным словам выступіла загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Кішкель Святлана Вацлаваўна.
Удзельнікі семінара-практыкума з задавальненнем абменяліся вопытам работы, правялі майстар-класы па саломапляценні і атрымалі саламяныя сувеніры на памяць.
СТАТУС НАРОДНАГА МАЙСТРА
23 снежня 2025 г. на паседжанні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб наданні статусу народнага майстра Рэспублікі Беларусь Смірновай Ірыне Рэгінальдаўне – загадчыку аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг часу”, майстру па саломапляценню.
Пуйдак Ганна Іванаўна народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы
Пуйдак Ганне Іванаўне ганаровае званне «народны майстар» прысвоена 11 снежня 2024 года на паседжанні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Ганна Іванаўна нарадзілася 3 сакавіка 1951 года ў вёсцы Яськевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыве ў аг. Геранёны Іўеўскага раёна.
Пуйдак Ганна Іванаўна майстар па вышыўцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Кіруе дзіцячым гуртком па вышыўцы “Віртуозы іголкі” . Вышыўкай займаецца з 1990 года. Работы знаходдзяцца ў музеі Гродзенскага АМЦНТ, у прыватных калекцыях : Расіі, Літвы, Англіі, США
Лаўрэата прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” ў сферы культуры, мастацтва, журналістыкі па выніках працы за 2021 год.
Асноўным напрамкам творчай дзейнасці Ганны Іванаўны з’яўляецца традыцыйная вышыўка. Майстрыха добра валодае рознымі прыёмамі вышыўкі: крыжыкам, гладдзю, процягам, падоўжаным і папярочным наборам. Творча падыходзіць да выкарыстання нацыянальных і рэгіянальных матываў у вышыўцы, умела сумяшчае розныя арнаменты.У сваёй рабоце Ганна Іванаўна абапіраецца на матэрыялы этнагрфічных экспедыцый па Лідскаму і Іўеўскаму раёнах, этназбораў з фондаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, а таксама на грунтоўныя крыніцы выданняў.
Акрамя вышыўкі валодае навыкамі фларыстыкі, роспісу па шкле, лапікавага шыцця, ткацтва, выцінанкі, стварэння тэкстыльнай лялькі.
За ўвесь час працы створана шмат работ у розных тэхніках выканання: вышытыя процягам і крыжыкам ручнікі і сурвэткі; пашыты і вышыты жаночыя і мужчынскія касцюмы; створана калекцыя беларускіх лялек у народных строях з традыцыйнай беларускай вышыўкай; вязаныя кручком і пруткамі галаўныя ўборы, сурвэткі, карункі да ручнікоў; фларыстычныя карціны, велікодныя вербы.
Ганна Іванаўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай рэспубліканскіх, абласных і раённых фестываляў, конкурсаў, выставак народнай творчасці і мерапрыемстваў: рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Элемент нематериального культурного наследия
“Выраб мугіроў” в Ивьевском районе Гродненской области
Согласно постановления Министерства культуры Республики Беларусь №188 от 27 декабря 2024 года нематериальному проявлению творчества человека “Выраб мугіроў” в Ивьевском районе Гродненской области придан статус историко-культурной ценности.
Носителем элемента нематериального культурного нвследия в г.Ивье Гродненской области является мастер Шабанович Эмилия Халильевна и переемником Ильясевич Селим Семенович.
В Ивьевском районе элемент нематериального проявления творчества человека “ Выраб мугіроў ” бытует в г.Ивье.
Мугир — живописно-графическое произведение, связанное с духовной культурой мусульман, в котором обычно даётся высказывание или часть (сура) из Корана. В переводе из арабского “мугир” означает “печать” — тот особенный знак, который позволяет событиям существовать с благославения и по воли высших сил.
На Ивьевщине изготовление мугиров, традиционное декоративно-прикладное искусство белорусских татар-мусульман, которые проживают в районном центре — городе Ивье, известно с конца ХІХ начало ХХ ст.ст., когда для украшения построенной в 1882 году Ивьевской мечети житель Ивье Рафолович Сулейман Яхьевич (1909-2001 гг.) создал мугир с изображением известной мечети – Большой мечети Айя-Сафия в Константинополе (с 1930 года – г. Стамбул).
Ивьевские мугиры изготовленные мастерами и художниками-любителями являются локальным проявлением местной традиционной культуры как Гродненской области, так и Беларуси.
Известный мастер Шабанович Эмилия Халильевна свое мастерство по изготовленнию татарских мугиров передает дочери Радецкой Марине Сулеймановне (1977 г.р., родилась в г. Ивье, проживает в г. Минске) и внуку Радецкому Алексею Александровичу (2001 г.р., родился и проживает в г. Минске). Секреты создания мугиров перенимает и учитель Ивьевской детской школы искусств Ильясевич Селим Семёнович (2001 г.р.,родился и проживает в г. Ивье). У 2021 году окончил Гроденский государственный коледж искусств. Свой первый мугир написал в 13 лет. Молодой художник восстанавливал нескольких старинных мугиров в местной мечети. С 2023 года Селим учит писать мугиры детей-мусульман и белорусов на факультативных занятиях “Пісьмо мугіроў”, организаванных в ГУО “Ивьевская детская школа искусств”.
СТРАВЫ З ТАРКАВАНАЙ БУЛЬБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
НА РАДЗЕ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ 13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь разгледжана пытанне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” з Іўеўскага і Лідскага раёнаў, “банды на дубовых лісцях” з Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з Гродзенскага раёна.
Носьбітамі традыцыі прагатавання страў з таркаванай бульбы на Іўеўшчыне з’яўляюцца Нехведовіч Алена Станіславаўна з г.Іўе (бульбяныя аладушкі), Чакавая Наталля Аляксандраўна заг.Лелюкі (дранікі па-лелюкінску), Варанюк Святлана Аляксандраўна і Буцько Валянціна Казіміраўна з в.Бакшты (дранка і дранікі).
Для дэгустацыі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады дранікі па-лелюкінску прыгатавала Чакавая Наталля Аляксандраўна, маладая гаспадыня з аг.Лелюкі (філіял аг. Лелюкі).
Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення
Согласно постановления Министерства культуры Республики Беларусь № 15 от 20 февраля 2020 года нематериальному проявлению творчества человека – «Белорусские художественные практики соломоплетения», придан статус историко-культурной ценности. Носителями и преемниками традиции в Гродненской области являются 51 мастер соломоплетения, в том числе, на Ивьевщине – 4:
Старостина Юзефа Эдвардовна (аг.Геранёны), Смирнова Ирина Регинальдовна (г.Ивье), Чурено Вера Павловна (аг.Лелюки), Рынгель Татьяна Викторовна (аг.Дайлиды),
Смірнова Ірына Рэгінальдаўна
Смірнова Ірына Рэгінальдаўна нарадзілася 4 лютага 1969 года ў вёсцы Залясоўшчына Іўеўскага раёна. У 1988 г. скончыла Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча па спецыяльнасці “культурна-асветніцкая работа”, кваліфікацыя па дыпломе “клубны работнік, кіраўнік самадзейнага харавога калектыву”. У галіне культуры працуе з 1989 года.
Першыя навыкі па саломапляценні Ірына Смірнова набыла на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскай вобласці ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” у 2000 годзе, дзе ўпершыню блізка пазнаёмілася з гэтым рамяством. Працуе ў наступных тэхніках саломапляцення: плоскае і аб’ёмнае пляценне, саламяная пластыка, аплікацыя саломкай, змяшаная тэхніка. Асартымент вырабаў разнастайны. У розных тэхніках створана некалькі дзясяткаў работ: капелюшы, вяночкі, абручыкі, лялькі, конікі, анёлы, бараны, птушкі, кошыкі, хлебніцы, шкатулкі, сумкі, кветкавыя кампазіцыі, падвясныя канструкцыі (павукі), дэкаратыўная саламяная арка, элементы касцюма і інш.
Вырабы майстра выкарыстоўваюцца як выставачныя творы народнага мастацтва, для афармлення інтэр’еру, падворкаў традыцыйнай культуры на святах і ў якасці сувенірнай прадукцыі. У саламяных вырабах Ірыны Смірновай адлюстравана акрыленая душа майстра, яе настрой. Творчасць Ірыны Смірновай добра вядома многім не толькі на Іўеўшчыне, але і далёка за яе межамі. Выраб Ірыны Смірновай быў падараваны на тэлеперадачы “Поле цудаў” Леаніду Якубовічу.
З 2015 года Ірына Смірнова – сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. З 2023 года з’яўляецца старшынёй праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. Яна носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці”.
Дзякуючы вопыту і майстэрству майстроў саломапляцення Іўеўшчыны на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” ў 2022 годзе створаны грамадскі кансультацыйна-практычны Цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення, кіраўніком якога з’яўляецца Ірына Смірнова. Асноўныя мэты Цэнтра: аказанне кансультатыўнай, метадычнай дапамогі, стажыроўка майстроў, засваенне практычных навыкаў па саломапляценні, правядзенне азнаямленчых і навучальных майстар-класаў для розных катэгорый насельніцтва.
Смірнова Ірына Рэгінальдаўна – кіраўнік клуба пажылых людзей “Восеньскі ўзрост” і раённага клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца”, якія дзейнічаюць на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ”.
Ірына Рэгінальдаўна разам з майстрамі раёна прымае актыўны ўдзел з выстаўкамі і майстар-класамі ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах: міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, свяце рамеснікаў “Казюкі”, свяце-кірмашу “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, свяце народнай творчасці “Повязь часоў” у аг. Дайліды Іўеўскага раёна.
За значны ўклад у справу адраджэння і захавання традыцыйнай культуры Іўеўскага раёна Смірнова І.Р. неаднаразова ўзнагароджана граматамі і дыпломамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, сектара культуры Іўеўскага райвыканкама: ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2010 г., 2013 г., 2018 г., 2021 г.), у 2011 годзе атрамала падзяку Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, у 2013 годзе занесена на раённую Дошку гонару, у 2014 годзе атрамала падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, у 2016 годзе ўзнагароджана граматай Савета Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Узнагароджана Ганаровай граматай лаўрэата прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” ў сферы культуры, мастацтва, журналістыкі (2022 г.), дыпломам упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за ўдзел у абласным туры Гродзенскай вобласці Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (2023 г.), дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у заключных мерапрыемствах ХIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (2024 г.).
За асабісты ўклад у захаванне і развіццё рэгіянальных традыцый пляцення з прыроднага матэрыялу, арганізацыю працэсу навучання рамяству Смірнова Ірына Рэгінальдаўна ў 2021 годзе стала лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года”.
У 2024 годзе Ірына Смірнова атрымала падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур за развіццё і падтрымку элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні” і актыўны ўдзел у свяце “Саламяны цуд” у рамках сумеснага праекта Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, у 2024 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадоваю добрасумленную працу, асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне традыцыйных рамёстваў. У 2025 годзе атрымала падзяку ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” за ўдзел у абласной выстаўцы сямейнай творчасці работнікаў культуры “Мая сям’я – жамчужына Прынямоння”.
Творчы калектыў майстроў аддзела рамёстваў пад кіраўніцтвам Ірыны Смірновай актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсаў.
У жніўні 2023 года аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, які ўзначальвае Смірнова І.Р., узнагароджаны дыпломам I ступені ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных рамёстваў” на фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. У маі 2024 года аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ўзнагароджаны дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за I месца на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. У верасні 2024 года аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных рамёстваў” на фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.
23 снежня 2025 г. на паседжанні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб наданні статусу народнага майстра Рэспублікі Беларусь Смірновай Ірыне Рэгінальдаўне – загадчыку аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг часу”, майстру па саломапляценню.
Ірына Рэгінальдаўна чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, пастаянна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці горада і раёна: член грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, у мерапрыемствах Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. З 1990 года з’яўляецца ўдзельнікам народнага хору, з 2012 года народнага тэатра гульні “Зялёны фургон”.
Старасціна Юзэфа Эдвардаўна
Старасціна Юзэфа Эдвардаўна народны майстар Рэспублікі Беларусь па саломапляценні, з’яўляецца кіраўніком дзіцячага гуртка “Спадчына”. Яе вырабы з саломкі неаднаразова дэманстраваліся на рэспубліканскіх, абласных і раённых выставах народнай творчасці і заўсёды атрымоўвалі высокую адзнаку.
Юзэфа Эдвардаўна тактоўны, добразычлівы і сціплы чалавек. Карыстаецца павагай сярод калег па працы, наведвальнікаў установы культуры і жыхароў аграгарадка Геранёны.
Чурэйна Вера Паўлаўна
Вера Паўлаўна Чурэйна – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Яна ўключана ў рэспубліканскі спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”.
Вера Паўлаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых, брэндавых і рэгіянальных свят, а таксама шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў.
Рынгель Таццяна Віктараўна
Рынгель Таццяна Віктараўна арганізуе работу па захаванні і развіцці здабыткаў культуры рэгіёна, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і вольнага часу. З’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці».
Забяспечвае захаванне і аднаўленне ўмоў для адраджэння, захавання, развіцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народнага мастацкага майстэрства саломапляцення.