
З нядаўняга часу ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працуе грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення. Лепшыя майстры па саломапляценню Іўеўшчыны – Смірнова І.Р., Старасціна Ю.Э., Рынгель Т.В., Чурэйна В.П., могуць падзяліцца сваім майстэрствам, сваімі ведамі пра саломку і ўменнем тварыць з яе прыгажосць.

Ужо сёння ёсць магчымасць паглядзець онлайн майстар-класы майстроў саломапляцення на юцюбканале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (ссылка для прагляду: Интернет проект “Золата роднаго
краю”). Пры наведванні кансультатыўна-практычнага цэнтра можна прыняць удзел у наступных майстар-класах па саломапляценню: “Абярэг” (Старасціна Ю.Э.), “Лялька-абярэг” (Старасціна Ю.Э.), “Павучок” (Рынгель Т.В.), “Званочак” (Рынгель Т.В.), “Лучок” (Чурэйна В.П.), “Кветка сувенірная” (Смірнова І.Р.). З цягам часу пералік паслуг цэнтра будзе пашырацца.
Наведаць кансультатыўна-практычны цэнтр па папярэдняй дамоўленасці з майстрамі можа кожны, хто зацікавіўся вырабамі з саломкі. Узначальвае яго Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
НАШ АДРАС:
г. Іўе, вул. 1 Мая, 2 (першы паверх, памяшканне аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры).
ЦЭНТР ПРАЦУЕ:
Серада-нядзеля з 10.00 да 16.00, перапынак на абед з 13.00-14.00. Панядзелак і аўторак – выхадныя дні.
ВАЖНА!
Перад наведваннем цэнтра неабходна патэлефанаваць і замовіць кансультацыю або майстар-клас па тэлефоне 8 (01595) 6 80 06 (Смірнова І.Р.)
Дзейнасць грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтра па стажыроўцы майстроў саломапляцення
ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” сумесна з ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” у кастрычніку 2022 года адкрылі грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення. Кіруе цэнтрам Ірына Рэгінальдаўна Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, старшыня праўлення Гроддзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. Навучаюць майстэрству саломапляцення народныя майстры Рэспублікі Беларусь па саломапляценні, майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу: Чурэйна Вера Паўлаўна, Старасціна Юзэфа Эдвардаўна.
Праведзена рэкламная акцыя па забеспячэнню работы цэнтра: матэрыялы размяшчаліся на афіцыйным сайце Іўеўскага райвыканкама, сайце ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (спасылка: https://rdkivie.by/konsultaczionno-prakticheskij-czentr/), сайце і старонках раённай газеты “Іўеўскі край” (“Сохранить и передать будущим поколениям. В Ивьевском районе создан общественный консультативно-практический центр по стажировке мастеров соломоплетения” (спасылка для прагляду: https://ivyenews.by/novosti/kultura/20555-sokhranit-i-peredat-budushchim-pokoleniyam-v-ivevskom-rajone-sozdan-obshchestvennyj-konsultativno-prakticheskij-tsentr-po-stazhirovke-masterov-solomopleteniya.html)), старонках газеты “Гродзенская праўда” (“Сильный бренд хрупкой традиции”, № от 14.12.2022), тэлепраграме навін “24 гадзіны” тэлеканала СТВ (“Белорусское соломоплетение включено в список культурного наследия ЮНЕСКО. Где обучиться ремеслу?” (спасылка для прагляду: https://www.youtube.com/watch?v=XXJgxfAFmhk).
Распрацаваны лакальна-нарматыўныя дакументы па дзейнасці грамадска кансультатыўна-прктычнага цэнтра па навучанню народных рамёстваў саломапляцення (палажэнне, журнал рэгістрацыі звароту за кансультацыяй, планы заняткаў на год);
На працягу года вяддзецца: аказанне кансультатыўнай, метадычнай дапамогі, стажыроўка майстроў, засваенне практычных навыкаў па традыцыйных відах рамёстваў, пераемнасці тэхналогій народных рамёстваў рознымі катэгорыямі насельніцтва.
У лістападзе-студзені прайшлі першыя кансультацыі і майстар-класы для работнікаў культуры Іўеўшчыны, навучэнцаў Гімназіі №1 г. Іўе і турыстаў з г. Мінск.
За час існавання цэнтра праведзены такія значныя мерапрыемствы:
— студзень 2023 года, практычны занятак “Навагоднія ўзоры”(павук, зорачка, сонейка) для турыстаў з г. Мінск;
— жнівень 2023 года, практычны занятак на тэму “Асноўныя тэхнікі саломапляцення” для турыстыў сядзімы “Морынская“ Іўеўскага раёна” ;
— 28 студдзеня 2024года, творчая-майстэрня “Саламяны абярэг” для турыстаў з Мінска;
— 28 сакавіка 2024 года, праведзена прэзентацыя работы грамадска кансультатыўна-практычнага цэнтра па стажыроўцы майстроў саломапляцення, практычны занятак “Саламяны павук” для настаўнікаў дадатковай адукцыі Іўеўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і падлеткаў ад Ірыны Смірновай;
— 30 мая 2024года, творчая майстэрня па вырабу саламянага “Вяночка для турыстаў сядзібы “Бубельнікі” Іўеўскага раёна;
— 28 сакавіка 2025 годау рамках межраённага семінара-практыкума “Саломапляценне. Развіццё рамястваў на Беларусі і ў рэгіёне” , які прайшоў у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, прынялі ўдзел майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Ірына Смірнова і Вера Чурэйна . У час семінару адбыўся абмен вопытам работы па саломапляценні, праведзены майстар-класы “Зубатка” і “Званочак” а таксама адбылася прэзентацыя работы грамадска кансультатыўна-практычнага цэнтра па стажыроўцы майстроў саломапляцення;
— 20 сакавіка 2025 года, практычны занятак “Вялікодны сувенір” ў рамках абласнога фестываля народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”для пажылых людзей з г.Ліда, Воранава;
— 20 мая 2025 года творчы занятак “Зорка Перамогі” для вучняў Трабскай сярэдняй школы;
— 24 кастрычніка 2025года, падчас творчай сустрэчы з Юзэфай Старасцінай
праведзены практычны занятак “Саламяны буслік” для аматараў народнага мастацтва г. Іўе ;
— 25 кастрычніка 2025года арганізаваны практычны занятак “Саламяныя упрыгожванні” для вучняў Іўеўскай пачатковай школы і іх бацькоў ад Ірыны Смірновай;
— 4 снежня 2025 года адбылася творчая сустрэча майстра па саломапляцценні Ірыны Смірновай з маладымі людзьмі з інваліднасцю аддзела рэабілітацыі і абілітацыі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна” дзе праведзены азнакамляльны занятак “Калядны павук” ;
— 22 снежня 2025 года падчас творчай сустрэчы з майстрам Юзэфай Старасцінай праведзены практычны занятак “Калядны вянок” для вучняў
Лелюкінскай сярэдняй школы;
— 28снежня 2025 года ў в. Мікалаева адбыўся творчы занятак для пажылых людзей па стварэнню сімвала 2026 года “Конік” ад Юзэфы Старасцінай;
У рамках школ прафесійнага майстэрства для работнікаў клубных устаноў штогод праводзяцца практычныя заняткі, майстар-класы, творчыя майстэрні.

