Запрашаем 27 красавіка 2025 года на свята “Повязь часоў”, якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у аг.Дайліды на пляцоўцы каля ўстановы культуры.
У праграме: урачыстае адкрыццё “Сёння ў нашай хаце свята”;
дэфіле ў народных касцюмах і капелюшах з саломкі;
канцэрт фальклорнага ансамбля “Вечарніца” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
майстар-клас побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
адкрыццё выставы сямейнай творчасці работнікаў культуры сям’і Рынгель “Мая сям’я – жамчужына Прынёмання”, прысвечаная 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне.
этнапраграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; творчыя выступленні майстроў і майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя.
Працуе фотазона і фотавыстаўка “З гісторыі свята”.
Будзем рады бачыць вас у нас!
