У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылася сустрэча і адкрыццё выстаўкі-продаж творчых работ носьбіта элемента НКС “Мастацкія практыкі саломапляцення Іўеўскага раёна “Саламяны цуд” народнага майстра Беларусі Юзэфы Старасцінай да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Сустрэча прайшла з працаўнікамі сельскай гаспадаркі КСУП “Баўма”.
Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай абстаноуцы. З цiкавасццю ўсё слухалі пра жыццёвы і творчы шлях майстра. Кожная праца з саломкі створана пры дапамозе палету фантазіі і творчых здольнасцяў, густу і ўменні майстра.
