У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрытае пасяджэнне дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва (вязанне) “Чароўны клубок” у форме творчай майстэрні “Навагоднія узоры”
Наведвальнікі з задавальненнем асвойвалі новыя элементы па вязанні кручком. Праведзены майстар-клас “Навагодняя сняжынка” ад майстра Вольгі Чарняк
