26.09.2026г у г.п. Карэлічы адбыўся абласны фестываль — кірмаш працаўнікоў вёскі Гродзенскага рэгіёна “Дажынкі-2026”.
Творчы калектыў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прыняў удзел у святочным шэсце, працы падворкаў, выстаўцы-конкурсе на лепшы дажыначны сноп і каравай “Ад зерны да каравая”.
Юзэфа Старасціна, народны майстар Рэспублікі Беларусь, на выстаўку –конкурс на лепшы дажыначны сноп стварыла сноп з натуральнай саломы, які уяўляе сабой вобраз беларускай жанчыны. Скульптурная кампазіцыя выканана ў выглядзе жаночай постаці, багата ўпрыгожанай кветкамі, каласамі і традыцыйнымі геаметрычнымі ўзорамі. Залацістая салома сімвалізуе сонца, хлеб, ураджай і непарыўную сувязь чалавека з роднай зямлёй.
Па выніках выстаўцы-конкурсу сярод караваяў на “Дажынках-2026” трэцяе месца заняў Іўеўскі раён.
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у працы выставы-кірмашу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці майстроў і ўмельцаў Гродзенскай вобласці “Спадчынай жывём – душой багацеем”.

