15 мая 2026 года у аграгарадку Дзітва Лідскага раёна з размахам адбыўсы абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”. Ад Іўеўскага раёна прынялі ўдзел ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў.
У святочным адкрыцці, шэсці баяністаў і гарманістаў удзельнічала Валянціна Іванаўна Дайлідка, акампаніятар філіяла аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Выставачную экспазіцыю вырабаў традыцыйных рамёстваў прадэманстраваў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Майстры аддзела правялі займальныя майстар-класы.
У конкурсе выканаўцаў беларускіх побытавых парных танцаў прынялі ўдзел Анатоль Пякша і Валерыя Владава ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел. Максім Рудзіс і Дар’я Усель, Арсеній Грынцэвіч і Лізавета Макоўская ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел.
Аляксандр Філіповіч і Кацярына Цыбульская ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі III ступені ва ўзроставай катэгорыі А (7-10 год).

