9 лістапада 2025 г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрытае пасяджэнне клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца” у форме творчай майстэрні “Прыгажосць сваімі рукамі”. Наведвальнікі паглыбілі веды па традыцыйных рамёствах, паўдзельнічалі ў майстар-классах па ткацтву і вязанню кручком ад майстроў Алёны Апанас і Вольгі Чарняк.
