15.11.26г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у аг. Геранёны адбылося адкрытае паседжанне дзіцячага клубу аматараў дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва “Чароўны клубок” у форме віншавальнай праграмы “Дзень імянінніка”.
Сёння ў нашым клубе маленькае свята — віншаванне імянінніка. Гучалі шчырыя пажаданні, добрыя словы. Такія моманты аб’ядноўваць наш калектыў, дораць добры настрой на доўгі час. Завяршэннем мерапрыемства стала прыемная, сяброўская гутарка за салодкім сталом з пачастункамі.
