У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося яркае адкрыццё выстаўкі мастакоў і майстроў Іўеўскага раёна.
Выдатны настрой усім прысутным падарыў народны ансамбль песні і музыкі “Чабарок” ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў2.
Загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірынва Смірнова прэзентавала самабытную спадчыну свайго рэгіёна. Асаблівай украсай падзеі сталі захапляльныя майстар-класы ад вядомых майстроў:
Выцінанка — Маргарыта Канцэвіч
Саломапляценне — Вера Чурэйна
Традыцыйная лялька і кветкі з кукурузы — творчыя заняткі па вырабе унікальных сувеніраў — Юзэфа Старасціна і Вольга Чарняк.
Выстаўка падарыла наведвальнікам незабыўныя эмоцыі і цудоўнае знаёмства з багатай культурай Іўеўшчыны.
