У рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё!” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, філіял аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” паказаў лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі “Хведар Жылка і сапраўдныя асілкі” (аўтар п’есы Беларускі драматург А. Мінкін). Гледачы з задавальненнем акунуліся ў чароўны свет беларускай казкі, уважліва назіралі за выступленнем казачных персанажаў.
