Цікавая сустрэча адбылася з вучнямі Геранёнскай СШ і народным майстрам Рэспублікі Беларусь аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» Старасцінай Ю. Э.
Шмат стагоддзяў чалавецтва перадае назапашаныя веды і ўменні наступным пакаленням. З цікавасцю дзеці і дарослыя слухалі пра традыцыйныя віды мастацтва, шмат пра тэхніку саломапляцення. Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы. У рамках гэтай сустрэчы прайшоў цікавы майстар-клас па саломапляценню.
