Удзельнікі клуба майстроў “Скарбніца” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры і салісты хору “Ветэранаў працы” ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ” павіншавалі з 85-ці гадовым юбілеем актывістку клуба майстроў “Скарбніца”, майстра народнай творчасці па вышыўцы, ткацтву і прадзіву Іваноўскую Леакадзію Канстанцінаўну.
Таленавітая і творчая жанчына — удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемстваў народнай творчасці.
Знакавай падзеяй для Леакадзіі Іваноўскай стала сустрэча ў 2019 годзе з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка. Падчас сустрэчы Леакадзія Канстанцінаўна прадэманстравала свае вышываныя і саматканыя вырабы і правяла майстар-клас па прадзіву.
