12.06.2026г. для ўдзельнікаў лагера «Радуга фантазий» ДУА «Геранёнская СШ» аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у аг. Геранёны правялі тэматычную этна-праграму з наведваннем музейнага пакоя «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва «. Мэтай сустрэчы стала расказаць падрастаючаму пакаленню аб гісторыі, багатых традыцыях культурнай спадчыны Іўеўшчыны і свайго народа выклікаць цікавасць да традыцыйных відаў рамяства такіх як саломапляценне, ткацтва, вышыўка.
Дзеці ўдзельнічалі ў майстар — класе па пляценню з кукурузы і фларыстыцы ў гульнях і забавах. Усе атрымалі цудоўны настрой і падзяку майстрам ад кіраўніцтва лагера.
